"Міс Сусвету-2013" стала прадстаўніца Венесуэлы Габрыэла Іслер (фота)

Фінал конкурсу "Міс Сусвет" прайшоў у маскоўскім Crocus City Hall. З 86 удзельніц у фінал выйшлі 16 прыгажунь.



Акрамя кароны першай прыгажуні належаць прызы і падарункі на суму ў чвэрць мільёна долараў. C пераможцай конкурсу заключае эксклюзіўны кантракт Miss Universe Organization, згодна з якім яна будзе на працягу года прадстаўляць інтарэсы Miss Universe па ўсім свеце.



Журы ўзначаліў саліст амерыканскага рок-гурта Aerosmith Стывен Тайлер, які ўпершыню судзіў конкурс прыгажосці, паведамляе РІА "Новости".
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі