Мірны і Хьюі не выйшлі ў фінал мужчынскага парнага разраду Уімблдона.

Мірны і Хьюі не выйшлі ў фінал мужчынскага парнага разраду Уімблдона.

7 ліпеня ў пяцісэтавым паядынку, які доўжыўся роўна тры гадзіны, Максім Мірны і Трэт Хьюі саступіў французскаму тандэму П'ера-Юг-Эрбера і Нікаля Маю — 4:6, 6:3, 7:6 (7:3), 4:6, 4:6. Лёс сустрэчы вырашыўся ў дзевятым гейме пятага сэта, які Мірны і Хей прайгралі на сваёй падачы, і лік стаў 4:5.

Мірны і Хьюі, перамагалі ў 1/8 фіналу бразільца Марсэла Дэмалінэра і пакістанца Айсама Курэшы. У 1/4 яны абыгралі аўстрыйца Олівера Мараха і француза Фабрыса Мартэна. Гэты Уімблдонскі турнір ужо 20-ы ў доўгай кар’еры Мірнага. Яго лепшым вынікам быў выхад у фінал у 2003 годзе разам з індыйскім тэнісістам Махешам Бхупаці. У 1998 годзе Максім Мірны і амерыканка Серэна Уільямс выйгралі спаборніцтвы змешаных пар. У гэтай жа намінацыі на траве Уімблдона Максім Мірны і Вікторыя Азаранка сталі алімпійскімі чэмпіёнамі 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі