Вы тут

Мінздароўя патлумачыла, з чым звязана затрымка з атрыманнем другой дозы вакцыны

Мінздароўя чакае дазвол з Расіі на выкарыстанне 180 тысяч доз другога кампанента, вырабленых на " Белмедпрэпаратах" / sb.by

Міністэрства аховы здароўя Беларусі адрэагавала на інфармацыю аб праблемах з атрыманнем другой дозы вакцыны супраць COVID-19. TUT.BY напярэдадні, у прыватнасці, пісаў пра тое, што чытачы скардзяцца на адсутнасць у шэрагу мінскіх паліклінік другога кампанента "Спутнік V".

Міністэрства аховы здароўя ўскосна прызнала, што праблема існуе.

"З улікам узніклай учора сітуацыі з адсутнасцю вакцыны ў некаторых паліклініках сталіцы, сёння будзе пераразмеркаваны другі кампанент вакцыны",паведамілі ў ведамстве.

Там таксама распавялі, што цяпер у краіне ёсць больш за 150 тысяч доз першага кампанента і больш за 30 тысяч доз другога. Акрамя таго, мінздароўя чакае з Расіі дазвол на выкарыстанне яшчэ 180 тысяч доз другога кампанента. Гаворка аб вакцыне, якую "разліваюць" на магутнасцях РУП "Белмедпрэпараты".

"Плануецца, што ў грамадзянскі абарот дадзеная вакцына паступіць да канца тыдня", — адзначылі ў міністэрстве .

У ведамстве таксама падкрэслілі, што інтэрвал паміж увядзеннем першага і другога кампанента можа быць ад 21 да 90 дзён.

Нагадаем, раней беларускія чыноўнікі казалі, што плануюць прышчапіць да канца года да 60% насельніцтва краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.