Мінздароўя кажа, што ў Беларусі эпідэміі грыпу няма. А да тэрапеўтаў не прабіцца

Мінздароўя кажа, што ў Беларусі эпідэміі грыпу няма. А да тэрапеўтаў не прабіцца

Патрапіць на прыём да тэрапеўта ў раённай паліклініцы ў Бараўлянах немагчыма… да панядзелка.


"На гэты тыдзень ужо няма талончыкаў, вельмі шмат хворых, а тэрапеўтаў мала", — тлумачаць у рэгістратуры. У мінскай паліклініцы №6 запісацца да таго ж спецыяліста можна, але толькі на чацвер, і зноў жа, "у сувязі з наплывам хворых на ВРВІ". Праўда, падобнае не ва ўсіх паліклініках Мінска: у некаторых Еўрарадыё прапаноўваюць талон нават на сёння. У горшым выпадку, застаецца прыйсці ў кабінет для лекарскага агляду, ці "запрасіць" доктара на дом.


"Ёсць невялікае павышэнне, але яно нязначнае. Грыпу, як такога, мы яшчэ не бачылі — пакуль звяртаюцца з ВРВІ, — распавядае намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы 15-й паліклінікі Галіна Віхарава. — Магчыма, гэта звязана з тым, што 26% нашых пацыентаў — гэта пажылыя людзі, большасць з якіх атрымалася прывіць. У паліклініках, там, дзе пераважаюць маладыя пацыенты, сітуацыя можа быць іншая".


Але ў "маладой", 10-й паліклініцы Мінска стан рэчаў аналагічны:

"Захворваемасць павялічылася, але панікі ніякай няма. Гэта сезонны ўздым захворваемасці. Сітуацыя нічым не адрозніваецца ад мінулага года. Цяжкіх выпадкаў у нашай паліклініцы не зарэгістравана".


Адзінкавыя выпадкі грыпу зафіксаваныя ў Дзіцячай інфекцыйнай бальніцы.


"Выпадкаў цяжкага грыпу ў стацыянары пакуль няма. Ёсць адзінкавыя выпадкі, але ён працякае ў дзяцей форме сярэдне цяжкага", — каментуе сітуацыю намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Тамара Лісіцкая.


Тым часам, 26 студзеня ўлады Масквы і Латвіі і аб'явілі эпідэмію грыпу і ВРВІ. Павялічылася колькасць хворых на грып у суседняй Літве. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Украіны, грып стаў прычынай смерці 83-х чалавек.

 

Мінздароўя кажа, што ў Беларусі эпідэміі грыпу няма. А да тэрапеўтаў не прабіцца

Прычынай усплёскаў захворваемасці на грып ва Украіне намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны ўрач Беларусі Ігар Гаеўскі называе адсутнасць вакцынацыі, нібыта, толькі 0,3% украінцаў прышчэпленыя ад грыпу. Па яго словах, у Беларусі 40% насельніцтва прайшлі вакцынацыю. Адпаведна, прычын для панікі няма.


"Сёлета захворваемасць, у нейкім сэнсе, ніжэйшая. Натуральна, што ёсць знаходкі і высевы грыпу... Але у хворых, ад якіх забіраўся матэрыял на даследаванне, прэвалюе адэнавірус — 42%, у 30% — эрэс-вірус, змешаныя вірусы — 16%, у 10% — парагрып, у адзінкавых выпадках — Н1N1 (той, які раней называлі свіны грып, — Еўрарадыё). У гэтым сезоне гэта звычайная ардынарная сітуацыя. Прычым, заўважу, высевы выяўленыя толькі ў асоб, якія не палічылі патрэбным прышчапіцца. Ні ў аднаго прышчэпленага не знайшлі вірус Н1N1", — запэўнівае Ігар Гаеўскі.


Тыя, хто не зрабіў прышчэпкі, мусяць пазбягаць людных месцаў, праветрываць памяшканне, есці шмат цытрусавых, часта мыць рукі, спыніць па магчымасці кантакты з хворымі людзьмі.

Фота Ігара Гаеўскага: belta.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі