Мінздароўя Беларусі ўдакладніла, хто лічыцца кантактам пры COVID-19

Мінздароўя Беларусі ўдакладніла, хто лічыцца кантактам пры COVID-19

Мінздароўя Беларусі ўдакладніла, хто лічыцца кантактам пры COVID-19. Змены ў ранейшую пастанову (№ 36 ад 10 красавіка 2020-га) апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Кантактамі 1-га ўзроўню цяпер лічацца тыя грамадзяне, якія мелі цесны кантакт з заражаным каранавіруснай інфекцыяй на працягу 4 дзён да з'яўлення ў яго сімптомаў захворвання і 10 дзён пасля. Імі лічацца і і тыя, хто кантактаваў з грамадзянінам з бессімптомнай каранавіруснай інфекцыяй на працягу чатырох дзён да і дзесяць дзён пасля даты забору ў яго матэрыялу для даследавання на COVID-19. У адпаведнасці з дакументам, цесным кантактам лічыцца кантакт на працягу не менш за 15 хвілін на адлегласці менш за адзін метр "без выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання".

Дагэтуль кантактамі 1-га ўзроўню лічыліся людзі, якія мелі цесны кантакт з захварэлым на COVID-19 на працягу 14 каляндарных дзён (з даты апошняга кантакту да атрымання станоўчага выніку лабараторнага абследавання).

Да кантактаў 2-га ўзроўню адносяцца дзеці ва ўзросце да дзесяці гадоў, якія ходзяць у садкі і школы, і ў якіх быў кантакт: з чалавекам, які мае інфекцыю, на працягу чатырох дзён да з'яўлення ў яго сімптомаў захворвання і 10 дзён пасля; з чалавекам, які мае інфекцыю ў бессімптомнай форме, на працягу чатырох дзён да і дзесяці дзён пасля даты забору матэрыялу для даследавання на інфекцыю COVID-19 па месцы выхавання ці вучобы. У адпаведнасці з дакументам, магчымым лічыцца кантакт на адлегласці ад аднаго да двух метраў "без выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання".

Дагэтуль кантактамі 1-га ўзроўню лічыліся людзі, у якіх быў магчымы кантакт з захварэлым на працягу апошніх 14 каляндарных дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі