Мінспорта прапануе адмяніць візы для турыстаў, якія прыязджаюць на суткі

Міністэрства спорту і турызму Беларусі прапаноўвае адмяніць уязныя візы для турыстаў, якія наведваюць прыгранічныя зоны на працягу сутак. З такой заявай выступіў намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў
Шульга. Паводле яго слоў, гэта пытанне міністэрства вывучыць цягам
месяца і ўнясе адпаведныя прапановы.

Шульга таксама адзначыў, што
хуткім часам плануецца падпісаць дакументы з Літвой аб бязвізавым
перамяшчэнні ў зоне 50 кіламетраў уздоўж мяжы.


“Інтэрфакс”