Вы тут

Мінскія дарожнікі ўжо скарысталі на апрацоўку вуліц 2/3 назапашаных рэагентаў

Прыборка снегу / deal.by

Ад пачатку зімы для апрацоўкі вуліц сталіцы дарожнікі выкарысталі 36 тысяч тон галіту маркі А і 33 тысячы тон пясчана-салянай сумесі (ПСС). Такія лічбы назваў намеснік гендырэктара ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Уладзімір Латушкін.

Па словах чыноўніка, якія перадаюць "Мінск-Навіны", на зіму дарожнікі запланавалі выдаткаваць 51,4 тысячы тон ПСС і 46,9 тысячы тон солі. Гэта значыць, што 2/3 запасаў ужо выкарысталі. 

Аднак да канца зімовага сезону яшчэ амаль два месяцы. Латушкін запэўнівае, што пры неабходнасці запасы рэагентаў будуць аператыўна папаўняцца.

Чыноўнік патлумачыў, чаму выдаткі рэагентаў такія вялікія пры вонкава невялікім снегу: "Хоць візуальна снегу няшмат, але цяперашняй зімой здараліся шматлікія дробныя снегапады, якія суправаджаліся завеяй, што патрабуе вялікіх выдаткаў сіл і супрацьгалалёдных матэрыялаў".

Ад пачатку зімы з мінскіх вуліц вывезена каля 20 тысяч кубаметраў снегу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.