Вы тут

Мінскіх ратавальнікаў двойчы за суткі выклікалі для дапамогі жывёлам

Спачатку дапамога спатрэбілася куніцы / twitter.com/112MINSK​

Двойчы за мінулыя суткі мінскім ратавальнікам даводзілася выязджаць для аказання дапамогі жывёлам. Пра гэта прэс-служба ведамства расказала ў сацсетках. 

Спачатку дапамога спатрэбілася куніцы. Яна забегла ў спартзалу на вуліцы Купрэвіча і не магла знайсці выхад. Ратавальнікі злавілі звярка і выпусцілі ў лес.

У другім выпадку брыгаду МНС паклікалі для ястраба. Ён сядзеў на ганку дома па вуліцы Лабанка. Птушку ратавальнікі на час забралі да сябе ў частку. Што з ёй адбылося, у МНС не ўдакладнілі.

Выратаваны ястраб / twitter.com/112MINSK

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.