Мінскі токар уцякаў ад даішнікаў на хуткасці 250 км за гадзіну (фота)

Жыхар Мінска на матацыкле ўцякаў ад даішнікаў на хуткасці 250 кіламетраў за гадзіну. Да шчасця, за паўгадзіны гонак ён нікога не збіў: пешаходы разбягаліся самі.
Затое матацыкліст зарабіў адразу 25 пратаколаў. Яму цяпер давядзецца выплачваць вялізны штраф — 3,5 мільёна рублёў, піша “Комсомольская правда в Беларуси”.

Усё гэта здарылася ў чацвер ранкам у раёне вуліцы Аранскай. 26-гадовы Аляксей Бабіч на вар'яцкай хуткасці абагнаў машыну ДАІ. Інспектары распачалі пагоню.

Дагнаць “шумахера” ўдалося толькі за Мінскам, калі ў вёсцы Самахвалавічы ён спыніўся сам. Хлопец быў цвярозы.

Паводле яго слоў, ён ехаў з невялікай хуткасцю, 250 кіламетраў за гадзіну, і нават не зразумеў, што за ім гоняцца супрацоўнікі ДАІ.

Высветлілася, што ў матацыкліста нават няма правоў — іх у яго забралі год таму, калі ён п’яным працаваў на таксі.

Цяпер ён працуе токарам на мінскім заводзе, а матацыкл узяў пакатацца.





Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі