Мінскі дынамавец Арцём Быкаў перайшоў у брэсцкае "Дынама"

Мінскі дынамавец Арцём Быкаў перайшоў у брэсцкае "Дынама"

Мінскі дынамавец Арцём Быкаў перайшоў у брэсцкае "Дынама". Кантракт з 25-гадовым паўабаронцам разлічаны да студзеня 2020 года, паведамляе прэс-служба ФК "Дынама-Брэст".

Быкаў пачынаў сваю кар'еру футбаліста ў камандзе "Зорка-БДУ", з 2011-га быў у мінскім "Дынама". Гуляў за дубль, быў у арэндзе ў "Бярозе-2010", але пасля замацаваўся ў асноўным складзе дынамаўцаў. У 2015 годзе Арцём Быкаў быў у арэндзе ў "Мінску", але пасля вярнуўся ў "Дынама". Футбаліст выступаў за маладзёжную і нацыянальную зборныя Беларусі.

16 жніўня брэсцкае "Дынама" згуляе матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з кіпрскім "Апалонам". У гасцях было разгромнае паражэнне — 0:4. Як вядома, "Дынама" пасля адхілення ад пасады галоўнага трэнера Аляксея Шпілеўскага да матчу Лігі Еўропы рыхтуе Марцэл Лічка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі