Мінская міліцыя шукае хуліганаў, якія збілі пенсіянераў (відэа)

Два пенсіянеры, вяртаючыся са шпацыра з Цэнтральнага дзіцячага парку, выпадкова сутыкнуліся з кампаніяй нецвярозых маладых людзей.



Моладзь расцаніла гэта як асабістую крыўду і вырашыла паквітацца, піша сайт міліцыі. Адзін з хлопцаў стукнуў пажылога мужчыну, той паваліўся і стукнуўся галавой аб бардзюр. Два іншыя пачалі па чарзе біць другога пенсіянера.



Бойку спыніла дзяўчына, якая сваім крыкам спалохала хуліганаў. Калі хлопцы ўцяклі, яна аказала першую дапамогу пацярпелым і выклікала па тэлефоне хуткую медыцынскую дапамогу. З лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі пацярпелыя былі дастаўленыя ў лякарню.



Міліцыянты просяць грамадзян дапамагчы ўсталяваць асобы нападнікаў. Паведаміць пра гэта можна па тэлефонах: 230-34-34 (дзяжурная частка) , 8 (029) 633-73-11 або 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі