Мінскай міліцыі даслалі каштоўныя здымкі з месца выбуху 4 ліпеня

Мінская міліцыя атрымала каштоўныя здымкі, якія могуць дапамагчы ў пошуку арганізатараў выбуху ў Мінску ў ноч з 3 на 4 ліпеня.
Здымкі на сайт ГУУС Мінгарвыканкама даслала жанчына, якая пазначыла свой зваротны адрас для сувязі. Яны зробленыя недалёка ад тых месцаў, дзе былі закладзеныя выбуховыя прыстасаванні.

Начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі мяркуе, што здымкі могуць дапамагчы следству, але апошняе слова мусяць сказаць спецыялісты з працоўнай групы.

Аляксандр Ластоўскі:
"Сапраўды, гэтыя здымкі, якія прадаставіла жанчына, шмат у чым могуць дапамагчы". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі