Мінскага кладаўшчыка затрымалі за камент у адрас камандзіра АМАП Дзмітрыя Балабы
![Затрыманы — 30-гадовы мінскі кладаўшчык](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/omon2-2003zh.jpg.webp?itok=DzL_KcfX)
Затрыманы — 30-гадовы мінскі кладаўшчык
Супрацоўнікі мінскага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС затрымалі 30-гадовага кладаўшчыка з Мінска. Міліцыянты мяркуюць, што ён пісаў абразлівыя каментары ў адрас камандзіра мінскага АМАП Дзмітрыя Балабы і іншых сілавікоў.
Аўтара негатыўных каментаў сілавікі знайшлі ў ягонай кватэры. У традыцыйным відэа, якое міліцыя зняла пасля затрымання, ён кажа, што паддаўся дэструктыўнага ўплыву, рабіў усё ненаўмысна і не хацеў нікога пакрыўдзіць.
Мяркуючы па кадрах з гэтага відэа, абразлівым міліцыя палічыла каментар з аднаго слова: "В....ак". Карыстальнік тэлеграма пад нікам @chinomareno пакінуў яго пад навіной пра тое, што на параднай форме палкоўніка Балабы шмат медалёў, у тг-канале "Беларусь галаўнога мозгу".
![Минского кладовщика задержали за коммент в адрес командира ОМОН Дмитрия Балабы](/sites/default/files/paragraphs/image/omon1.png)
Прэс-служба МУС паведамляе, што мінчука, які пакінуў каментар, знайшлі хутка і без праблем. Між тым, навіна была апублікаваная 5 сакавіка — з таго часу прайшло больш за два тыдні.
Супраць хлопца распачата крымінальная справа за абразу прадстаўніка ўлады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.