Мінскае хакейнае “Дынама” разгромна прайграла “Словану” (відэа)

Мінскае хакейнае “Дынама” разгромна прайграла “Словану” (відэа)

Мінскае хакейнае “Дынама” правяло выязны матч са “Слованам” з Браціславы. Сустрэча прайшла 24 лістапада ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі і скончылася з лікам 4:1 на карысць гаспадароў пляцоўкі.

Адзінай шайбай у зуброў адзначыўся Мэт Элісан.

“Дынама” працягвае чаргаваць перамогі з паразамі. Мінулы матч з падольскім “Віцязем” скончыўся вікторыяй мінчан (4:2). Такое чаргаванне ўдачаў і няўдачаў адбываецца цягам апошніх 11 гульняў.

Пасля 34 матчаў мінскі клуб мае 47 ачкоў і займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Наступныя пяць сустрэчаў “зубры” правядуць дома: 28 лістапада яны прымуць “Адмірал” з Уладзівастока, 30 лістапада — “Амур” з Хабараўска, 2 снежня — “Сібір” з Новасібірска, 4-га — новакузнецкі “Металург” і  9-га — маскоўскі ЦСКА.

Фота з архіву

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі