Мінскае "Дынама" вырвала перамогу ў "Смалявічаў" на апошніх хвілінах (відэа)

Мінскае "Дынама" вырвала перамогу ў "Смалявічаў" на апошніх хвілінах (відэа)

Мінскае "Дынама" вырвала перамогу ў "Смалявічаў" на апошніх хвілінах — 2:0. Галы забілі Аляксандр Наёк (82-я) і Антон Сарока (85-я). У нядзелю адбыліся тры матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У іншых паядынках "Шахцёр" выйграў у "Гомеля" — 2:1, а "Прамень" і "Гарадзея" згулялі ўнічыю 1:1. Яшчэ ў суботу "Мінск" разграміў сталічнае "Тарпеда" — 6:1.

Два матчы тура пройдуць у панядзелак, 28 траўня. БАТЭ прымае "Іслач", а "Нёман" — "Тарпеда-БелАЗ". У першынстве лідыруе БАТЭ — 24 ачкі, у мінскага "Дынама" — 20.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі