“Мінск” забіў 6 мячоў у браму сталічнага “Тарпеда”

“Мінск” забіў 6 мячоў у браму сталічнага “Тарпеда”

Футбалісты “Мінска” забілі ажно 6 мячоў у браму “Тарпеда” —  сталічнае дэрбі адкрыла 9-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Матч адбыўся 26 траўня на стадыёне ФК “Мінск” і скончыўся з лікам 6:1. “Гараджане” адкрылі лік ужо на 5-й хвіліне гульні і потым бязлітасна грамілі сапернікаў цягам усяго матчу.

Дублі аформілі Дзмітрый Анцілеўскі і Дзмітрый Бяссмертны. Таксама ў “гараджанаў” адзначыліся Аляксандр Свярчынскі і Давід Гатыкоеў. У “Тарпеда” адзіны гол забіў Вадзім Дземідовіч, рэалізаваўшы пенальці на 29-й хвіліне.

Сёння адбудуцца наступныя матчы 9-га тура: “Смалявічы” —  “Дынама” (Мінск), “Шахцёр” —  “Гомель”, “Прамень” —  “Гарадзея”.

28 траўня згуляюць БАТЭ з “Іслаччу” і “Нёман” з “Тарпеда-БелАЗ”. Скончыцца тур 29 траўня матчамі “Віцебск” —  “Слуцк”, “Дынама” (Брэст) —  “Дняпро”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі