Мінскае "Дынама" сёння пазмагаецца з "Давасам" за "Кубак Шпенглера"

Сёння хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць у фінале міжнароднага турніра "Кубак Шпенглера", які праходзіць у Швейцарыі. Сапернікам нашай каманды будзе швейцарскі "Давас", які ўчора выйграў у нямецкага "Мангейма" з лікам 3:1.
Нагадаем, з "Давасам" дынамаўцы гулялі ў стартавым матчы і саступілі 2:3. У далейшым мінскае "Дынама" толькі перамагала: "Мангейм" (Нямеччына) — 2:1, "Энергія" (Карлавы Вары, Чэхія) — 8:0, зборная Канады — 4:3.

Адзначым, што мінскае "Дынама" ўпершыню выступае на турніры "Кубак Шпенглера", а "Давас" ужо 14 разоў быў уладальнікам ганаровага трафея.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі