Мінскае “Дынама” зноў разграміла ДАК у кваліфікацыі Лігі Еўропы

Мінскае “Дынама” зноў разграміла ДАК у кваліфікацыі Лігі Еўропы

Мінскае “Дынама” разграміла славацкі ДАК 1904 у матчы ў адказ 2 раунда кваліфікацыі Лігі Еўропы. Паядынак прайшоў 2 жніўня ў Мінску на стадыёне “Дынама”. Гаспадары поля адрылі лік на 18-й хвіліне (Ураш Ніколіч) і да канца першага тайма вялі 1:0.

Потым у другой палове гульні мінчане сталі прэсінгаваць гасцей – на 46-й хвіліне лік стаў 2:0 намаганнямі Уладзіміра Хвашчынскага. Праз 5 хвілінаў Філіп Іваноў рэалізаваў пенальці, а на 58-й хвіліне гульні Ніколіч аформіў дубль са штрафнога. На 73-й хвіліне госці ўсё ж адыгралі адзін мяч, але пераламіць хаду матчу не здолелі – 4:1.

Першы матч 2 раунда кваліфікацыі скончыўся ўпэўненай гасцявой перамогай мінчан – 3:1. У наступным раундзе яны згуляюць з “Зенітам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі