Мінскае "Дынама" прайграла ў кубкавым матчы "Белшыне"

Лік адкрыў Гаўрушка на 33-й хвіліне, а на 51-й Дземідовіч выдатным ударам метраў з 30-ці робіць лік 2:0. Дынамаўцы свае шматлікія моманты не рэалізавалі (напрыклад, у другім тайме пасля ўдара Фігерэда мяч трапляў у штангу), "Белшына" вытрымала і фінальны штурм.

 

У Гарадзеі аднайменная каманда выйграла ў мікашэвіцкага "Граніта" — 3:1, "Слуцк" на сваім полі прайграў магілёўскаму "Дняпру" — 0:1.

Чатыры матча 1/8 фінала адбудуцца ў нядзелю: БАТЭ — "Смаргонь", "Нёман" (Гродна) — "Дынама" (Брэст), "Тарпеда" (Жодзіна) — "Шахцёр" (Салігорск), "Гомель" — "Славія" (Мазыр). "Мінск" і "Полацк" сустрэнуцца 7 верасня.