Мінск перадаў Маскве 26 інтэграцыйных дакументаў, два — у працы

Мінск перадаў Маскве 26 інтэграцыйных дакументаў, два — у працы

Афіцыйны Мінск завізаваў і перадаў Крамлю праекты 26 саюзных праграм па інтэграцыі ("дарожныя карты"), яшчэ дзве — у працы. Пра гэта прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка паведміў падчас сустрэчы з расійскім калегам Міхаілам Мішусціным

"23 красавіка мы перадалі расійскаму боку завізаваныя беларускім бокам праекты 26 саюзных праграм. Гэта вялікі аб'ём працы, які прарабілі галіновыя ведамствы. У працы застаюцца дзве саюзныя праграмы",цытуе БЕЛТА словы Галоўчанкі. 

Беларускі прэм'ер дадаў, што намеснікі кіраўнікоў урадаў працягваюць канструктыўныя перамовы па гэтай тэматыцы. 

Колькасць "дарожных картаў" па інтэграцыі Беларусі і Расіі пастаянна мяняецца. Нязменным застаецца толькі тое, што іх ужо некалькі гадоў не могуць цалкам узгадніць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі