Мінсельгасхарч Беларусі не ведае, чаму Расія забараніла ўвоз малака

Мінсельгасхарч Беларусі не ведае, чаму Расія забараніла ўвоз малака

Мінсельгасхарч Беларусі гатовы правесці кансультацыі з Расіяй наконт адмены забароны на ўвоз малака. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.

"Прычыны закрыцця невядомыя. Гатовыя выехаць для кансультацый", — сказаў чыноўнік.

Як паведамлялася раней, Рассельгаснагляд заявіў, што з 26 лютага забараняе пастаўкі малака і некаторых іншых відаў малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расію. Прычынай такіх санкцыяў былі названыя пастаўкі небяспечнай малочнай прадукцыі з нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі