Вы тут

Мінлясгас запэўнівае, што ажыятаж з дровамі "практычна зняты"

Беларускі лес, 2021 год / З архіву Еўрарадыё​​

Ажыятаж з дровамі для беларусаў, якія падавалі заяўкі ў лясгасы, практычна зняты, паведамляе Мінлясгас. Праблемы назіраюцца толькі ў раёнах, дзе размешчаныя буйныя гарады.

Кожныя суткі лясгасы атаварваюць 1200-1400 заявак, якія ім падаюць грамадзяне. Усяго з пачатку кастрычніка лясгасы непасрэдна адгрузілі людзям каля 60 тысяч кубаметраў дроваў.

Мінлясгас у штодзённым рэжыме кантралюе адгрузку дроваў насельніцтву. На думку Міністэрства, "падагрэць цікавасць да тэмы дроў хочуць асобныя блогеры". Між тым у лясгасах  ёсць "на рэштках" каля 600 тысяч кубаметраў нарыхтаванай дроўнай драўніны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.