Мінкульт зробіць бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай каштоўнасцю?
Міністэрства культуры разглядае адозву грамадскасці аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Пра гэта паведаміў старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" Антон Астаповіч. Такім чынам, зазначыў ён, на час разгляду гэты сцяг знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
З прапановай уключыць бел-чырвона-белы сцяг у Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі старшыня аб'яднання звярнуўся ў Мінкульт 26 лютага ў сувязі з 90-годдзем абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
У адказе на адозву грамадскасці намеснік міністра Уладзімір Грыдзюшка паведаміў, што прапанова таварыства "з мэтай атрымання дадатковых звестак" накіравана ў Інстытут гісторыі і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Акадэміі навук.
БелаПАН