Мінкульт здыме серыял пра "Беларусь — для народа" за 1,4 мільёны долараў

Мінкульт здыме серыял пра "Беларусь — для народа" за 1,4 мільёны долараў

Міністэрства культуры аб'явіла конкурс на новы амбіцыйны гульнявы праект коштам у 1,4 мільёны долараў. На адпаведны тэндар звяртае ўвагу канал у тэлеграме "Священный Белавуд". Заяўка пад назвай "Аказанне паслуг па вытворчасці фільма ў гульнявой форме, які адлюстроўвае дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь" з'явілася на сайце 30 красавіка.

Па планах Мінкульта, гледачы ўбачаць серыял з васьмі серый на адной з дзяржаўных моваў з англійскімі субтытрамі. Серыл мусіць быць зняты і падрыхтаваны да пракату за 16 месяцаў. Па ўмовах выканаўца мусіць укласці ў праект 30% асабістых ці прыцягнутых звонку сродкаў, бо дзяржава пакуль гатовая патраціць на серыял толькі 1,5 мільёны рублёў з рэспубліканскага бюджэта. 

Апошні маштабны праект Мінкульта — паўнафарматная стужка "Купала", знятая па біяграфіі Янкі Купалы рэжысёрам Уладзімірам Янкоўскім на кінастудыі "Беларусьфільм". Яе прэм'ера пераносілася некалькі разоў і цяпер запланаваная на восень 2020 года. Мяркуецца, што пазней выйдзе чатырохсерыйнага тэлеверсія фільма.

У 2015 годзе пад крылом Мінкульта выйшаў скандальна вядомы баявік "Мы, браты" ("Авель", "Код Каіна"), на стварэнне якога з бюджэту краіны было выдзелена 2,3 мільёнаў доллараў.  Сюжэт стужкі распавядаў пра канфлікт двух братоў, якія жывуць у сучаснай Беларусі, а таксама закрануў тэму прэзідэнтскіх выбараў 2010 года з жорсткім разгонам пратэстоўцаў. Карціна была раскрытыкаваная экспертамі і гледачамі. У беларускім пракаце яна сабрала ўсяго 43 тысячы долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі