Міністра юстыцыі Францыі раскрытыкавалі за адмову спяваць гімн

Раней Табіра, ураджэнка французскай калоніі, зазнавала расісцкія нападкі. Сваё цяперашняе рашэнне яна патлумачыла так: "Некаторым падзеям падыходзіць спакойны роздум, а не караоке". На думку кіраўніцы французскага мінюста, "Марсельезай" у гісторыі Францыі занадта часта злоўжывалі, адзначае ВВС.





Лідар кансерватыўнай апазіцыі Жан-Франсуа Коп заявіў, што ўзрушаны такімі словамі, і заклікаў Табіру сысці ў адстаўку. Кіраўніца ультраправага Нацыянальнага фронту Марын Лё Пэн сказала, што міністр паказала свой ​​сапраўдны твар і аблічча ўрада сацыялістаў.





Фота — vestifinance.ru