Міністр ЖКГ: Нарматыў на ваду плануем абмежаваць

Гэтую ваду лічаць па тарыфе 1450 рублёў за куб. Усё, што "зверху" — па тарыфе 7900 рублёў.



Аднак камунальнікі лічаць, што і гэтыя 140 літраў у суткі — зашмат. Пра гэта паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац падчас прамой лініі ў газеце "Звязда".



Журналісты партала TUT.BY дазваніліся міністру і спыталіся, ці не плануецца ўлічваць выдаткі тых, хто зарэгістраваны ў арандаванай кватэры. Чыноўнік адказаў, што кожны чалавек можа атрымаць зніжку толькі па месцы сваёй рэгістрацыі. Нават калі аформленая дамова найму, гэта не дапаможа плаціць за ваду па ільготным кошце.



Таксама міністр паведаміў, што 90% насельніцтва краіны ўкладваецца ў цяперашні нарматыў. Усе населеныя пункты акрамя буйных абласных цэнтраў спажываюць значна менш, чым 140 літраў воды ў суткі на чалавека. Таму нарматыў можа быць зменшаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі