Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч калекцыянуе зброю

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч калекцыянуе зброю

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч калекцыянуе зброю. Ён прызнаўся, што “моцна памяшаны на гэтым”. Пра сваё хобі Шуневіч распавёў у праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1”. “Сачу за навінкамі зброевага рынку, — распавёў міністр унутраных спраў. — Я патомны паляўнічы. У мяне вялікая калекцыя зброі”.

Па словах Ігара Шуневіча, ён ужо “перавысіў усе дапушчальныя межы па зброі”, таму спецыяльна ўзяў ліцэнзію на калекцыянаванне. Аднак колькасць адзінак зброі, якой валодае, міністр не назваў. Паводле яго слоў, у асноўным гэта макеты. Тых жа пісталетаў “рэальных” толькі тры, яны ўзнагародныя.

Шуневічу 50 гадоў. МУС ён ачольвае з 2012-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі