Міністр спорту: У чэмпіянаце Беларусі па футболе мусіць быць 10, а не 16 каманд

Міністр спорту: У чэмпіянаце Беларусі па футболе мусіць быць 10, а не 16 каманд

Міністр спорту Беларусі Аляксандр Шамко ў эфіры тэлеканала АНТ выказаўся наконт перспектыў нацыянальнага чэмпіянату Беларусі па футболе. Ён перакананы, што ў вышэйшай лізе трэба скарачаць колькасць каманд.

“Сёння наспела пытанне пра тое, што фармат чэмпіянату павінен змяняцца, — кажа міністр. — 16 каманд для нашай краіны — гэта фінансавы цяжар, які, напэўна, не зусім можна дазволіць, з аднаго боку. З іншага боку, каб павялічыць канкурэнтаздольнасць, гэты фармат павінен зніжацца. Я думаю, 10-12 каманд. З федэрацыяй узаемаразуменне ёсць”.

Як вядома, у Беларусі дагэтуль не падведзеныя вынікі футбольнага чэмпіянату ў вышэйшай лізе і БАТЭ афіцыйна не прызнаны чэмпіёнам. Прычына — “справа Верамко”. Мяркуецца, што сітуацыя праясніцца ў аўторак, 19 снежня, калі пройдзе пасяджэнне выканкама Беларускай федэрацыі футбола.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі