Міністр: Скарачаць колькасць ВНУ ў Беларусі бліжэйшым часам не плануецца

Міністр: Скарачаць колькасць ВНУ ў Беларусі бліжэйшым часам не плануецца

Скарачаць колькасць ВНУ ў Беларусі бліжэйшым часам не плануецца. Пра гэта міністр адукацыі Ігар Карпенка паведаміў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Па яго словах, Мінадукацыі вядзе ўпарадкаванне адукацыйнай дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі. Найперш гаворка ідзе пра скарачэнне колькасці спецыяльнасцяў, напрамкаў спецыяльнасцей, якія не адпавядаюць асноўным накірунку дзейнасці канкрэтнага ВНУ. Таксама чыноўнікі кажуць пра аптымізацыю філіялаў ВНУ і скарачэнне завочнай формы адукацыі. "У той жа час змяншаць колькасць ВНУ бліжэйшым часам не плануецца ", — запэўніў Карпенка.

Міністр дадаў, што згодна з пастановай урада Міністэрства эканомікі будзе штогод распрацоўваць дэмаграфічны прагноз на пяцігадовы перыяд па краіне, абласцях і Мінску, а Мінпрацы — прагноз балансу працоўных рэсурсаў. На аснове гэтых звестак Мінпрацы будзе вылічваць патрэбу эканомікі ў кадрах на пяць гадоў. А ўстановы адукацыі ўсіх узроўняў будуць выкарыстоўваць гэтую інфармацыю пры фармаванні лічбаў прыёму.

Акрамя таго, будуць улічвацца і вынікі працаўладкавання выпускнікоў. Напрыклад, у 2018 годзе з улікам усіх звестак плануецца скараціць прыём па эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцях прыкладна на 10% у параўнанні з фактычным прыёмам у 2017 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі