Міністр сельскай гаспадаркі заклікаў не драматызаваць харчовы канфлікт з Расіяй

Міністр сельскай гаспадаркі заклікаў не драматызаваць харчовы канфлікт з Расіяй

Беларусі не варта драматызаваць сітуацыю з пастаўкамі прадуктаў харчавання ў Расію. З такой заявай міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц выступіў перад журналістамі на адкрыцці выставы "Белагра".

"Ідуць перамовы, усё прадаецца, на складах вялікіх запасаў прадукцыі няма", — цытуе tut.by словы чыноўніка.

Раней Рассельгаснагляд уводзіў забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з некаторых беларускіх прадпрыемствах. У іх, па словах расійскіх экспертаў, знайшлі сляды антыбіётыкаў і нават лекаў ад сіфілісу. 

Заяц падкрэсліў, што Беларусь актыўна асвойвае экспарт у трэція краіны. У прыватнасці, за 2016 год у Кітай беларускія вытворцы прадалі малочнай прадукцыі на 3,1 млн долараў, а за чатыры месяцы гэтага года — ужо на 5,6 млн долараў. На кітайскім рынку атэставаныя 34 беларускія малочныя прадпрыемствы.

Па словах міністра, залішнія магутнасці Беларусі ў вытворчасці малака складаюць каля 60%. У дзень наша краіна прадае 11 тысяч тон малакапрадуктаў, прычым на тоне сухога малака зарабляе 540 долараў, на тоне сыру — 1390 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі