Міністр культуры: нармальныя людзі ходзяць без маскі

Міністр культуры: нармальныя людзі ходзяць без маскі

"Нармальныя людзі [ходзяць] без маскі", — заявіў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар. Ён лічыць ахоўныя маскі ў часы каранавіруса "рассаднікам мікробаў", паведамляе TUT.by.

Заява Бондара супярэчыць рэкамендацыям Міністэрства аховы здароўя аб выкарыстанні ахоўных масак у месцах масавага збору людзей.

Наконт масак падчас нядаўняга наведвання Гродна выказаўся і Аляксандр Лукашэнка. Ён раіць іх выкарыстоўваць толькі ў памяшканнях.

У Беларусі зафіксаваныя 56 032 выпадкі заражэння каранавірусам (+663 за суткі), памерлі 324 чалавекі (+6).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі