Вы тут

Міністр інфармацыі распавёў, калі з'явіцца тэлеканал цалкам на беларускай мове

Аляксандр Карлюкевіч. Фота: sb.by

На сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента дэпутатка Алена Анісім пацікавілася ў міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, калі ў Беларусі, нарэшце, з'явіцца цалкам беларускамоўны тэлеканал.

Міністр не даў канкрэтнага адказу, але заявіў, што "прастора ўжывання беларускай мовы на нацыянальным тэлебачанні будзе пашырацца". Што праўда, пачнецца гэты працэс не сёння і не заўтра, а "тады, калі грамадства будзе да гэтага гатовае".

Аляксандр (Алесь) Карлюкевіч стаў міністрам інфармацыі Беларусі 28 верасня 2017 года. Раней ён быў галоўным рэдактарам газеты “Звязда”, у апошні год — намеснікам міністра інфармацыі Ліліі Ананіч.

Карлюкевіч скончыў Львоўскую вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню (у 1985 годзе), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2002). Ён вядомы як беларускі пісьменнік, выдатна валодае беларускай мовай.