Міністр адукацыі: уводзіць штат ахоўнікаў у школах заўчасна

Міністр адукацыі: уводзіць штат ахоўнікаў у школах заўчасна

У Беларусі выбіраюць аптымальны шлях, каб палепшыць сістэму бяспекі ў школах. Пры гэтым вывучаюць замежны досвед, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў каментары БЕЛТА.

На днях Міністэрства адукацыі зрабіла шэраг новаўвядзенняў у школах. Сярод іншага прапаноўвалася ўвесці штат ахоўнікаў і пасаду намесніка дырэктара па бяспецы. Гэта выклікала абурэнне Аляксандра Лукашэнкі. "Міністр адукацыі нейкія распараджэнні выдаў, што настаўнік павінен прыходзіць у школу не раней чым за 30 хвілін да пачатку урокаў і сыходзіць не пазней чым 30 хвілін пасля заканчэння, увесці намесніка дырэктара па бяспецы і кучу ахоўнікаў у школе. Паўстае пытанне: хто самыя галоўныя ахоўнікі ў школе? Настаўнікі. Так было ў нас заўсёды", — сказаў кіраўнік дзяржавы 12 красавіка падчас наведвання Парку высокіх тэхналогій.

Пасля гэтага Карпенка заявіў, што гаварыць пра ўвядзенне штата ахоўнікаў і пасады намесніка дырэктара па бяспецы ў школах заўчасна. Такая магымасць, па яго словах, толькі абмяркоўваецца. "Гэта ўсяго толькі абмеркаванне. Не факт, што так будзе. Але разам з тым мы вывучалі, напрыклад, досвед Расіі, знаёміліся з тым, як арганізаваная сістэма бяспекі ва ўстановах адукацыі Турцыі", — дадаў міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі