Міністр адукацыі расказаў, па якіх правілах у Беларусі пройдзе ўступная кампанія

"Сістэма адукацыі павінна быць зразумелай, празрыстай" / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
"Сістэма адукацыі павінна быць зразумелай, празрыстай" / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, па якіх правілах у Беларусі пройдзе ўступная кампанія. У аўторак ён удзельнічаў у нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай адукацыі. "Пастаўлена дакладная і ясная задача правесці гэтую ўступную кампанію па тых правілах, якія былі ў мінулым годзе прынятыя, вызначаны, даведзены да грамадскасці", — кажа Іванец. "Сістэма адукацыі павінна быць зразумелай, празрыстай, прынцыпы справядлівасці і роўных умоў павінны быць вытрыманыя для ўсіх", — дадаў міністр.

А восенню 2023-га Мінадукацыі збіраецца прааналізаваць вынікі ўступнай кампаніі і прыняць рашэнне, "у якім кірунку рухацца далей".

Сёлета выбухнуў скандал з вынікамі першага цэнтралізаванага экзамена. Многія выпускнікі, іх бацькі і настаўнікі палічылі атрыманыя балы неадэкватна падлічанымі. У Мінадукацыі спярша заяўлялі, што ніякага перападліку не будзе. Аднак імгненна перамянілі сваё меркаванне пасля таго, як заўвагу зрабіў Лукашэнка. Створаная камісія па праверцы вынікаў цэнтралізаванага экзамену не знайшла парушэнняў пры падліку. Яна прыйшла да высновы, што цяперашняя методыка занадта складаная і рэкамендавала яе спрасціць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі