Міністр адукацыі Ігар Карпенка выказаўся наконт пяцібальнай сістэмы

Міністр адукацыі Ігар Карпенка выказаўся наконт пяцібальнай сістэмы

20 жніўня ў праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ міністр адукацыі Ігар Карпенка выказаўся наконт пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў. “Меркаванні наконт гэтага пытання зараз сурʼёзна падзяліліся, — кажа Карпенка. — Я лічу, што мы павінны сурʼёзна параіцца з педагогамі і спецыялістамі па гэтым пытанні, таму што ён не такі просты і не такі адназначны, каб можна было на яго проста адказаць. У дадзеным выпадку я, як міністр адукацыі, не хачу навязваць сваё меркаванне. Я думаю, што ў рамках рэспубліканскага педсавета, і затым канкрэтных мерапрыемстваў, якія будуць прыняты па выніках абмеркавання канцэптуальных падыходаў па развіцці сістэмы адукацыі, мы адпрацуем і гэтыя пазіцыі”.

У той жа дзень у праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко выказаўся ў падтрымку пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў. Ён яе лічыць больш дакладнай і справядлівай.

Нагадаем, тэма магчымага вяртання пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў нядаўна ўздымалася падчас сустрэчы Васіля Жарко і міністра адукацыі Ігара Карпенкі з Аляксандрам Лукашэнкам. Дзесяцібальная сістэма была ўведзеная ў Беларусі 15 гадоў таму — у 2002 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі