Вы тут

Мініраванне выканкама і суда ў Жодзіне: "Помста за братоў і сясцёр"

Працуюць сапёры / mlyn.by

16 ліпеня ў Жодзіне замініравалі будынкі выканкама, падатковай, суда і пракуратуры. Як паведамляе mlyn.by, ліст з пагрозай узарваць адзін з будынкаў паступіў на электронную пошту Жодзінскага выканкама. "Гэта вам помста за братоў і сясцёр, якім абяцалі магчымасць трапіць у Еўропу, тым часам яны знаходзяцца ў лагерах", — цытата з ліста. Можна падумаць, што гэта помста мігрантаў, якія сотнямі ідуць праз мяжу з Беларусі ў Літву.

Сапёры працуюць на чатырох аб'ектах у горадзе, праведзена эвакуацыя, выстаўлена ачапленне.

У МУС Беларусі кажуць, што "дзясяткі лістоў аб мінаванні прыйшлі сёння на электронныя адрасы розных арганізацый і ўстаноў". Інфармацыя пра закладзеныя выбудовыя прыстасаванні не пацвярджаецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.