Вы тут

Мінінфарм: "КП у Беларусі" з'яўляецца беларускім выданнем

Першая паласа выдання "Камсамольская праўда" ў Беларусі" / kp.by​

Выданне "Камсамольская праўда" ў Беларусі" з'яўляецца беларускім выданнем, паведамляе Мінінфарм.

Заснавальнікам СМІ выступае рэзідэнт Рэспублікі Беларусь ЗАТ "БелКП-ПРЭС". Рэгістрацыя выдання пацвярджаецца пасведчаннем ад 05.06.2009 г. № 463, удакладняе Міністэрства.

29 верасня сайт "Камсамольскай праўды" ў Беларусі" быў заблакаваны. Мінінфарм патлумачыў блакаванне тым, што на сайце была размешчаная публікацыя, у якой "утрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы".

Напярэдадні на сайце "КП у Беларусі" быў размешчаны артыкул пра загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра. Аўтар артыкула, журналіст Генадзь Мажэйка, быў затрыманы КДБ 1 кастрычніка паводле артыкулаў 130 ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці") і 369 ("Абраза прадстаўніка ўлады") КК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.