Мінінфарм абмежаваў доступ да пяці інфармацыйных рэсурсаў

Мінінфарм абмежаваў доступ да пяці інфармацыйных рэсурсаў

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да пяці інфармацыйных рэсурсаў. Яны ўтрымлівалі матэрыялы, накіраваныя на незаконны абарот наркотыкаў. Адпаведнае рашэнне Мінінфарм прыняў на падставе паведамлення Міністэрства ўнутраных спраў. Адзначаецца, што зроблена гэта ў адпаведнасці з патрабаваннем дэкрэта кіраўніка дзяржавы № 6 ад снежня 2014 года "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў" і закона "Аб сродках масавай інфармацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі