Мінгарвыканкам зачыняе Моладзевы адукацыйны цэнтр FIALTA

Мінгарвыканкам зачыняе Моладзевы адукацыйны цэнтр FIALTA

Мінгарвыканкам ініцыяваў закрыццё Моладзевага адукацыйнага цэнтра FIALTA. Адпаведны пазоў накіраваны ў Мінскі гарадскі суд, піша zerkalo.io.

У заяве гаворыцца, быццам FIALTA займаецца пазастатутнай дзейнасцю, "а службовыя асобы аб'яднання распаўсюджваюць звесткі, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь".

FIALTA — грамадская арганізацыя, заснаваная ў лютым 1995 года. За гэты час яна арганізавала больш за дзве тысячы розных адукацыйных мерапрыемстваў: лекцыі, дыскусіі, выставы, кінапаказы, майстар-класы, воркшопы, моўныя клубы.

На мінулым тыдні стала вядома, што чыноўнікі пачалі ліквідацыю больш за паўсотні грамадскіх арганізацый па ўсёй краіне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі