Мінгарвыканкам ліквідуе Мінскую урбаністычную платформу

Улады прыйшлі і па урбаністаў. Мінгарвыканкам ліквідуе юрасобу Мінскай урбаністычнай платформы. Прычына называецца тая ж, што і ў іншых грамадскіх арганізацый — "неажыццяўленне камерцыйнай арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу дваццаці чатырох месяцаў запар".

Пры гэтым у Мінскай урбаністычнай платформе заяўляюць, што яны паводле статуту — некамерцыйная арганізацыя з правам ажыццяўлення камерцыйнай дзейнасці. А за апошнія паўтара года ўдзельнікі платформы рэалізоўваюць ужо пяты камерцыйны праект.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.