Мінгандлю занялося даўгамі гандлёвых сетак

Міністэрства гандлю канстатуе павелічэнне выпадкаў пратэрмінаванай запазычанасці ў сеткавых гандлёвых арганазіцый перад пастаўшчыкамі тавараў. У сувязі з гэтым ведамства загадала гэтым арганізацыям разабрацца з даўгамі да 10 чэрвеня, паведамляе Interfax.by са спасылкай на прэс-службу міністэрства.

Гаворка пра даўгі да мяса, малако, хлеб, тытунь і іншыя тавары. У асобных гандлёвых сетках пратэрмінаваная запазычанасць за прадукцыю дасягае значных памераў ад агульнай сумы завінавачанасці.

Напрыклад, у сеткі крамаў “Суседзі” ў траўні быявілі пратэрмінаваную запазычанасць за харчовыя тавары на суму, большую за 20 мільярдаў рублёў, у тым ліку за алкаголь і тытунь.

У Мінагандлю таксама нагадваюць, што наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці два разы і болей цягам каляндарнага году можа стаць падставай для адклікання ліцэнзіі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі