Мінгандлю зачыніла 6 крамаў “ДарОрс”

Працу 6 крамаў сеткі “ДарОрс” прапыніла Міністэрства гандлю. Ведамства пачало правяраць гэтую гандлёвую сетку 23 сакавіка і адразу зафіксавала мноства парушэнняў: у крамах не датрымліваліся асартыментнага пераліку, рэкламавалі алкаголь і не падавалі праўдзівай інфармацыі пра тавары і іх вытворцаў.

Апроч таго, практычна на кожным гандлёвым аб’екце выявілі факты рэалізацыі пратэрмінаванай або небяспечнай прадукцыі. У сувязі з гэтым Мінгандлю зачыніла 6 крамаў “ДарОрс” у Оршы, Баранавічах і Ваўкавыску. На выпраўленне недахопаў ім далі 7 дзён, паведамляе БЕЛТА.

5 снежня 2014 года згодна з указам кіраўніка краіны Міністэрства гандлю атрымала права закрываць крамы і рэстараны за парушэнні. З таго часу прыпынялася праца дзясяткаў крам розных гандлёвых сетак. Апошнім разам ведамства зачыняла крамы 26 лютага — яго не задаволіла праца кавярняў “Сайгон” на мінскім рынку “Ждановічы”.  Цяпер новыя санкцыі, праз месяц пасля апошняга выпадку.

Ілюстратыўнае фота з сайта people.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі