Мінгандлю зачыніла 10 крамаў у Віцебску, Гомелі, Магілёве і Мінскім раёне

Міністэрства гандлю працягвае зачыняць крамы пасля праверак. Як інфармуе БЕЛТА, цяпер ведамства зачыніла 10 крамаў у Віцебску, Гомелі, Магілёве і Мінскім раёне. Крамы не будуць гандляваць ад 7 да 15 дзён.

У ліку выяўленых парушэнняў — продаж пратэрмінаваных тавараў на суму звыш 22 млн рублёў. Так, толькі ў краме "Суседзі" ў Магілёве было 80 найменняў пратэрмінаваных харчовых тавараў на суму амаль 9 млн рублёў. Прычым большую частку гэтых тавараў склала кулінарная прадукцыя ўласнай вытворчасці.

Іншым парушэннем называецца няпоўная або недакладная інфармацыі пра тавар (напрыклад, у аб'екце ТАА "КСК ПРОФФ" у Гомелі тавары фірмы Bosсh вытворчасці Малайзіі і Венгрыі называліся вырабленымі ў Нямеччыне), невыкананне асартыментных пералікаў тавараў (у чатырох віцебскіх крамах "Родная сторона" асартыментныя пералікі не выконваліся на 18-32%) і г.д.

Праверкі выявілі і завышэнне коштаў на тавары ў параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі на 18 снежня 2014 года, калі быў уведзены мараторый на рост коштаў. Так, у краме "Хоздвор" у Мінскім раёне на трасе Мінск-Масква кошты на асобныя тавары, у тым ліку айчынныя, выраслі на 35%. А ў віцебскай краме "Кенгуру" рост коштаў на дзіцячыя тавары дасягаў 30%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі