Мінгандлю вынесла 21 прадпісанне інтэрнэт-крамам спартыўнага харчавання

Міністэрства гандлю Беларусі праверыла шэраг інтэрнэт-крамаў, якія займаюцца рэалізацыяй спецыялізаванай харчовай прадукцыі для харчавання спартсменаў. У выніку былі выяўленыя парушэнні правоў спажыўцоў і правілаў гандлю. Суб'ектам гаспадарання вынеслі 21 папярэджанне.

Мінгандлю нагадвае, што са студзеня 2009-га ў нашай краіне забаронены продаж па ўзорах без (альбо па-за) гандлёвага аб'екта спецыялізаванай харчовай прадукцыі для харчавання спартсменаў. Такім новаўвядзеннем чыноўнікі спадзяваліся забяспечыць якасць і бяспеку прадукцыі, якая прадавалася.

Як адзначае прэс-служба Мінгандлю, цяпер вядзецца праца па прыцягненню парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі