Мінгандлю прыпыніў працу 11 крамаў ААТ "Постгандаль"

Міністэрства гандлю з 11 жніўня прыпыняе дзейнасць 11 крамаў і аб'ектаў грамадскага харчавання адкрытага акцыянернага таварыства "Постгандаль". Гэтая фірма была створаная раней на базе Райхарчгандлю Партызанскага раёна Мінска.

Падчас пазапланавай праверкі работнікі міністэрства выявілі шэраг парушэнняў гандлёвага заканадаўства. У прыватнасці, не выконваўся асартыментны пералік тавараў, парушаліся тэмпературныя рэжымы пры захоўванні прадуктаў, ладзіліся акцыі для павелічэння продажу алкагольных напояў і піва, адсутнічалі цэннікі на таварах і г.д.

Акрамя таго, адзначае Мінгандлю, у палове правераных аб'ектаў на продаж былі выстаўленыя тавары са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці.

Кіраўніцтву ААТ "Постгандаль" далі 10 дзён на выпраўленне выяўленых парушэнняў.

Фота: telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі