Мінгандлю: Наконт росту коштаў вядзецца дыялог з бізнесам

Намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч 27 студзеня правяла прэс-канферэнцыю. Журналісты пацікавіліся, калі будзе адменены мараторый на рост коштаў, уведзены беларускімі ўладамі. Нагадаем, што спярша Аляксандр Лукашэнка забараніў уздымаць кошты да 15 студзеня. Пазней улады заявілі, што мараторый будзе бестэрміновы. Разам з тым кошты на асобныя замежныя тавары новага паступлення дазволілі павысіць.

Ірына Наркевіч заявіла, што ў цяперашні час рознічны гандаль сам стрымлівае павышэнне коштаў. "Цяпер гэта абмяркоўваецца з бізнэс-саюзамі", — дадала чыноўніца.

Чаму мараторый Саўміна на кошты не кранае чыгунку, ЖКГ ды Белнафтахім

Бізнэсоўцы не разумеюць, што ім рабіць з цэнамі на тавар

Лукашэнка: Трэнд на кантроль за цэнамі ў краіне захаваецца назаўжды (відэа)

Кабякоў: Жорсткае рэгуляванне коштаў захаваецца

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі