Мінгандаль не згодны з Генпракуратурай наконт "наркарэкламы" марозіва

Міністэрства гандлю Беларусі праводзіць дадатковую праверку рэкламы марозіва на тэлебачанні.  Нагодай стала пазіцыя Генеральнай пракуратуры, якая пабачыла прапаганду наркотыкаў у рэкламе марозіва "Каштан" і "Пламбір". Таксама пракурорскія работнікі палічылі парушэннем заканадаўства рэкламу піва "Тэма".

Спецыялісты Мінгандлю кажуць, што не будуць прымаць рашэнні без высноў экспертаў, бо ў гэтай сітуацыі гаворка ідзе пра суб'ектыўнае успрыманне выяваў.

Па словах спецыялістаў, Мінгандаль вельмі асцярожна падыходзіць да ацэнкі рэкламы, калі ідзе размова пра суб'ектыўныя катэгорыі. Часта бываюць выпадкі, калі пэўнаму гледачу здаецца, што рэклама вульгарная, неэтычная і г.д. Такіх заснаваных на суб'ектыўным фактары зваротаў шмат, асабліва што тычыцца рэкламы піва. Часцяком узнікаюць спрэчкі ў цэлым - быць або не быць рэкламе піва.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі