Мінэканомікі лічыць занадта вялікай структуру ўрада

Мінэканомікі лічыць занадта вялікай структуру ўрада

Міністэрства эканомікі Беларусі прапаноўвае аптымізаваць структуру і функцыі дзяржаўных органаў. Таксама прапаноўваецца скараціць лішнія звёны і дакументаабарачэнне. Пра гэта міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі заявіў 18 лютага на выніковай калегіі ведамства, якая прайшла з удзелам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.

Як адзначыў міністр, ва ўрадзе каля 30 міністэрстваў і камітэтаў, 5 канцэрнаў. "Плюс Камітэт дзяржкантролю, Нацыянальны банк, Нацыянальная акадэмія навук, Адміністрацыя Прэзідэнта, суды, пракуратура, НЦЗПІ, сем рэгіёнаў. Для чаго я гэта ўсё кажу? Калі мы вырашаем праблему ўзгаднення таго або іншага дакумента, уяўляеце, колькі гэтыя дакументы ідуць па крузе. Даводзіцца не тое што месяцы, іншы раз і да года іх узгадняць. А трэба прымаць рашэнні неадкладна", — перадае БЕЛТА словы Зіноўскага. Чыноўнік дадаў, што адказы і заўвагі ў 90% выпадкаў зводзяцца да лабіраванні вузкаведамасных інтарэсаў.

Міністр эканомікі мяркуе, што колькасць дакументаў непрапарцыйна расце ў выніку перакрыжавання функцыяў рэгулятара і ўласніка, нізкага прыярытэту сектаральных і міжгаліновых пытанняў. Так, у 2015 годзе Мінэканомікі паставіла на кантроль больш за 2500 даручэнняў Саўміна. Для разгляду і ўзгаднення ў ведамства прыйшло каля 400 праектаў указаў і дэкрэтаў, 77 праектаў законаў, амаль 700 праектаў пастаноў урада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі