Мінэканомікі адмяніла пастанову №179 аб коштах на імпартныя тавары

Міністэрства эканомікі Беларусі адмяніла сваю пастанову № 179 аб парадку фармавання коштаў на тавары замежнага паходжання. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка.
Пастанова № 179 была прынятая 1 верасня. Яна абмяжоўвала надбаўку на імпартныя тавары на ўзроўні 30%, прычым у гэтыя 30% уваходзіла надбаўка ўсіх арганізацый — удзельнікаў продажу, уключаючы экспедытараў і рэалізатараў, нагадвае БелаПАН.

Пастанова выклікала вялікі негатыўны рэзананс у дзелавых колах. Прадпрымальнікі заявілі, што новаўвядзенне моцна ўдарыць па імпарцёрах, у першую чаргу дробных, якія не змогуць апраўдаць нізкімі надбаўкамі транспартныя, складскія і іншыя. У выніку была створаная працоўная група па карэкціроўцы пастановы.

Сёння было паведамлена, што замест адмененага дакумента прынята пастанова № 183, якая змякчае ўмовы для дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, якія займаюцца імпартнымі пастаўкамі.

У прыватнасці, прадпрыемства-імпарцёр можа прызначаць 30-адсоткавую надбаўку. Яшчэ 30% надбаўкі (у сукупнасці) дазволена прызначаць арганізацыям аптовай і рознічнай сеткі. Такім чынам, агульная гандлёвая надбаўка не перавысіць 60%. Новая пастанова набудзе моц 14 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі