Мінчука за паездку на мора ў Адэсу аштрафавалі на 2550 рублёў

Мінчука за паездку на мора ў Адэсу аштрафавалі на 2550 рублёў

Суд Савецкага раёна Мінска на выязным пасяджэнні ў ваенкамаце разглядаў справу аб ухіленні ад вайсковай службы. 21-гадовага мінчука на 7 жніўня 2018-га выклікалі ў ваенны камісарыят і папярэдзілі пра адказнасць за неяўку. Аднак напярэдадні візіту малады чалавек купіў квіткі і паехаў на адпачынак у Адэсу. На тэлефанаванні ён не адказваў, пасля вяртання ў Беларусь у ваенкамат не пайшоў. У выніку справа дайшла да суда.

Ухіліст быў аштрафаваны на 2550 рублёў. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу. Адзначаецца, што раней малады чалавек не меў праблем з законам, інфармуе сайт minsknews.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі